![BOSS - ZRABI](/uploads/posts/2024-11/3886fe749b_255x255bb-60-8.webp)
BOSS ZRABI
"BOSS - ZRABI" is a high-energy #HipHop track released in 2021. The lyrics reflect themes of empowerment, ambition, and resilience, showcasing the artist's journey to success. Unique elements include catchy beats and dynamic flows. The song resonates with listeners seeking motivation, contributing to its popularity in urban music culture.
![BOSS - ZRABI](/uploads/posts/2024-11/3886fe749b_255x255bb-60-8.webp)
I’m a boss, you’re a worker
[Куплет 1]
Ты кажаш, што жанчыны залежаць ад мужчын
У маёй галаве адно пытаньне: дзе мазгі згубіў?
Мой мілы, калі ласка, адкрый свае вочы
У твае дваццаць пяць табе маці жадае «добрай ночы»
Гадзіну за гадзінай ты сядзіш у інстаграме
Мае фота разглядаеш у бацькавай піжаме
Я не заходжу ў дырэкт і нічога не чытаю
Тое, што ты пішаш мне — усё ў сьмецьце адлятае
Мяне ведаюць у «bistro», у «de Paris» запрашаюць
А цябе твае сябры толькі па флэтам цягаюць
Твая ежа — гэта бургер, мая ежа — фуа-гра
Каму зараз «смачна есьці»? Пытаньняў няма
[Прыпеў]
Жанчына-мара, жанчына-бос
Сёньня попыт зноў на мяне ўзрос
Жанчына-мара, жанчына-бос
Зьмірыся, ты не адолееш гэты крос
[Куплет 1]
За новай сумкай гучы я бізнэсам лячу ў Маскву
Зьніжкі не цікавяць, даляры я не берагу
Дарэчы, мой разьмер ХS і айфон таксама
Калі я ў зале раблю прэс, цябе чакае справа
Ты кожны дзень на працы, але жыцьцё ў крэдыт
Табе не дапаможа нават бізнэс-саміт
Фальксваген пола — твая столь, іпатэка — дах
Сцэнар твайго жыцьця — гэта звычайны шлях
Няма ідэй, што зараз сказаць?
Не хвалюйся, будзе час у камэнтарах напісаць
Што я ўсяго толькі сыліконавая лялька..
Паглядзі, у цябе ад поту ўжо мокрая майка